У кнігарні «Светач» прайшла прэзентацыя рамана «Брестские врата»

У кнігарні «Светач» прайшла прэзентацыя рамана «Брестские врата»

Часты госць у Беларусі — вядомы расійскі пісьменнік Мікалай Чаркашын. Зусім нядаўна ў Выдавецкім доме «Звязда» пабачыла свет яго кніга — раман «Брестские врата». Гэтым творам распачаты выдавецкі праект, які складаецца з трох кніг. Ва ўсіх трох раманах — размова пра вогненныя падзеі 1941 года на тэрыторыі Беларусі.

glavnaya_ax2i2971.jpg

Прыхільнікі таленту пісьменніка сабраліся на прэзентацыі новай кнігі Мікалая Чаркашына ў кнігарні «Светач» ААТ «Белкніга» у Мінску па праспекту Пераможацаў, 11. 

21_0b0a7134.jpg

22._ax2i3199.jpg

Расійскі пісьменнік, які, дарэчы, нарадзіўся ў Беларусі, на Гродзеншчыне, у Ваўкавыску, расказаў, як узнікла ідэя стварэння рамана. Пра дні, нават тыдні і месяцы, якія ён правёў у Брэсце, Брэсцкай крэпасці-героі, на Берасцейшчыне, збіраючы матэрыялы для свайго твора. Усё, што прысутнічае ў сюжэце рамана, яго персанажы, — літаральна ўсё заснавана на дакументальных матэрыялах. На сустрэчы згадвалася і роля лаўрэата Ленінскай прэміі, пісьменніка Сяргея Смірнова як першаадкрывальніка тэмы гераізму абаронцаў Брэсцкай крэпасці ў 1941 году.

4._ax2i3032.jpg

Вядомы літаратар быў не толькі ўважлівым да падзей як пісьменнік, ён як чалавек, як грамадзянін, шмат зрабіў дзеля канкрэтнай дапамогі і тым абаронцам, якія выжылі, прайшлі праз самыя розныя драматычныя, жыццёвыя выпрабаванні і пасля Вялікай Айчыннай вайны. І разам з тым ветэран Узброеных сіл Ігар Судлянкоў, за плячыма ў якога і свой уласны досвед дакументальных росшукаў пра розныя забытыя ці малавядомыя альбо зусім невядомыя эпізоды вайны, заўважыў наступнае:

І яшчэ сёння ёсць дакументы, якія дагэтуль былі засакрэчаны, былі схаваны ў архівах... Як прыклад — нядаўна выдадзеная ў Расіі кніга з дакументальнымі сведчаннямі савецкіх і нямецкіх штабоў вайсковых злучэнняў. Мяне ў той кнізе ўразіў адзін дакумент — данясенне, адпраўленае ў германскі Генштаб праз восем гадзін пасля пачатку вайны. Нямецкі афіцэр піша пра тое, што рускія, савецкія салдаты вядуць сябе подла. Подла — таму, што не здаюцца ва ўмовах такога наступу ў палон, працягваюць абараняцца да самай смерці, чым наносяць, маўляў, асаблівую шкоду... Хіба гэта не цікавы погляд на вайну, на абаронцаў крэпасці?!

glavnaya_0b0a6852.jpg

Старшыня Беларускага Саюза ваенных маракоў капітан другога рангу Валерый Халадзілін зазначыў, што аўтар кнігі, які сёлета выдаў у Беларусі адразу дзве кнігі (адна з іх — у «Звяздзе»), з’яўляецца сябрам БСВМ:

Ваенныя маракі ведаюць Мікалая Андрэевіча як аўтара ўнікальных кніг пра флот, падводнікаў многія дзесяцігоддзі. Першая кніга Чаркашына — «Соль на пагонах» — выйшла ў свет ажно ў 1980 годзе. І была адзначана адразу двума прэстыжнымі прэміямі — імя Мікалая Астроўскага і прэміяй Ленінскага камсамола... І капітан першага ранга Мікалай Чаркашын, які жыве ў Маскве, не шкадуе часу, прыязджае да нас, удзельнічае ў многіх нашых паездках па Беларусі, знаёміцца з адрасамі, адкуль у вялікі свет выйшлі сапраўдныя героі-маракі...

2._0b0a6892.jpg

Аўтар 107 (!) кніг, якія выдадзены ў розных гарадах і розных краінах, Мікалай Чаркашын шмат працуе як журналіст, публіцыст, яму да ўсяго ёсць справа. Ён удзельнічае ў раскопках парэшткаў абаронцаў Беларусі на Гродзеншчыне, разам з сябрамі па Саюзу маракоў удзельнічае ва ўрачыстасцях у Дуброўна на радзіме героя руска-турэцкай вайны, расійскага ваеннага марака Аляксандра Казарскага, сустракае 22 чэрвеня на тэрыторыі Брэсцкай крэпасці-героя... Апантаны збіральнік памяці пра войны і іх герояў, абаронцаў Айчыны, найперш — пра герояў і падзеі Вялікай Айчыннай вайны, Мікалай Андрэевіч з’яўляецца сапраўдным прыкладам патрыятычнага стаўлення да лёсаў і дзеянняў нашых прашчураў.

5._0b0a6918.jpg

Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах Выдавецкага дома «Звязда».
Опубликовано:
Просмотров:
67