У Магілёве назвалі лепшых журналістаў і рэгіянальныя выданні па выніках работы за мінулы год

У Магілёве назвалі лепшых журналістаў і рэгіянальныя выданні па выніках работы за мінулы год

Свята прайшло ў белай зале Палаца культуры вобласці, дзе журналісты маглі пасядзець за асобнымі столікамі ў нефармальнай абстаноўцы і паслухаць віншаванні ў свой адрас і канцэртныя нумары. Словы ўдзячнасці разам з пажаданнямі і далей плённа працаваць на карысць дзяржавы прагучалі з вуснаў намесніка старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерыя Малашкі, памочніка Прэзідэнта — інспектара па Магілёўскай вобласці Леаніда Мартынюка, старшыні аблсавета дэпутатаў Ірыны Раінчык, начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Магілёўскага аблвыканкама Кацярыны Музычэнкі і іншых.

1652863401293.jpg

Вельмі важна, што мы сёння да слоў друкаваных і перададзеных электроннымі СМІ адносімся па-асабліваму, — адзначыў намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Малашка. — Часам з доляй пэўнай крытыкі — жыццё нас навучыла, часам з адценнем іроніі. Самае галоўнае, што сёння ў вас ёсць вялікая інфармацыйная прастора, вы працуеце аператыўна, дакладна, справядліва ў адносінах да тых падзей, якія сёння адбываюцца ў нашым горадзе, вобласці, рэспубліцы. Вельмі важна, каб мы сёння мелі больш аналітычнай, удумлівай інфармацыі, а не кліпавай, якая працуе загалоўкамі. На мой погляд, трэба больш глядзець у сутнасць праблемы, аналізаваць сітуацыю ў цэлым і даносіць больш важкае слова да спажыўца.

1652863401385.jpg

Лепшыя з лепшых атрымалі Ганаровыя граматы, Падзякі і грашовыя прэміі. Пераможцам па выніках работы за мінулы год сярод абласных і гарадскіх газет стала інфармацыйнае агенцтва «Магілёўскія ведамасці». Сярод раённых выданняў на першым месцы газета «Сельскае жыццё», на другім «Горацкі веснік», на трэцім «Маяк Прыдняпроўя» (Быхаў). Лепшым інтэрнэт-рэсурсам названа сеткавае выданне Mogilove.by рэдакцыі газеты «Веснік Магілёва». Лепшымі журналістамі вобласці сталі намеснік галоўнага рэдактара ІА «Магілёўскія ведамасці» Аляксандр Булай і адказны сакратар глускай раённай газеты «Радзіма» Вольга Янушэўская. А першае месца сярод фотакарэспандэнтаў у супрацоўніка газеты «Бабруйскае жыццё» Аляксандра Анташкевіча.

Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах Выдавецкага дома «Звязда».
Опубликовано:
Просмотров:
51