У Смалявіцкім раёне адбудзецца абласное свята "Дзень роднай мовы"

У Смалявіцкім раёне адбудзецца абласное свята "Дзень роднай мовы"

Яно пройдзе ў рамках рэспубліканскага маладзёжнага праекта “Беларусь – крынiца натхнення” (г.Смалявічы, гарадскі маладзёжны цэнтр, вул. Савецкая, 123, пачатак – у 11.30).

Свята прымеркавана да Міжнарожнага Дня роднай мовы, які абвешчаны ЮНЕСКА.

На мерапрыемстве збяруцца актывісты Мінскай абласной арганізацыі БРСМ, сярод якіх пераможцы абласных анлайн-конкурсаў на лепшае  выкананне песень і чытанне вершаў на беларускай мове, конкурсу сэлфі “Мая беларуская кніга”, што стартуюць 17 лютага. Свята пачнецца з напісання дыктоўкі, якая з’яўляецца традыцыйным сімвалічным актам “Дня роднай мовы” не толькі ў Беларусі, але і па ўсім свеце.

Асноўным дзеяннем свята стане беларуская інтэлектуальня гульня  “Мая радзіма – Беларусь”, якая пройдзе ў фармаце паб-квіза. Пытанні будуць звязаны з роднай мовай, традыцыямі, культурай беларусаў. Па выніках гульні тры каманды-пераможцы атрымаюць сімвалічныя падарункі, прысвечаныя Году малой радзімы: кнігі класікаў беларускай літаратуры, якія нарадзіліся на Міншчыне.

Для ўдзельнікаў свята адбудзецца творчая канцэртная праграма, у якой прымуць удзел у тым ліку і пераможцы абласных конкурсаў на лепшае выкананне песень і чытанне вершаў на беларусскай мове.        

Завершыцца свята кіналекторыем “Фільмы на беларускай мове як сучасны трэнд”.

Арганізатары мерапрыемства - Мінскі абласны камітэт грамадскага аб'яднання "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”, галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінскага аблвыканкама і Смалявіцкі райвыканкам.

Крыніца - Выдавецкі дом «Звязда».

Опубликовано:
Просмотров:
704