У выдавецтве «Беларусь» падрыхтаваны да друку альбом-каталог «Янка Купала. Я адплаціў народу, чым моц мая магла»

У выдавецтве «Беларусь» падрыхтаваны да друку альбом-каталог «Янка Купала. Я адплаціў народу, чым моц мая магла»

У выдавецтве «Беларусь» падрыхтаваны да друку альбом-каталог, які прэзентуе мастацкія творы з калекцыі Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы, якія ствараліся мастакамі на працягу амаль стагоддзя.

Аўтар ідэі і навуковы кіраўнік праекта – А. Р. Ляшковіч. Укладальнікі – В. Ціханавецкая, Н. Саевіч, А. Ляшковіч. Выпуск выдання ажыццяўляецца па заказе і пры фінансавай падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Варта заўважыць, што музейная калекцыя – адзіны ў краіне найбольш поўны збор твораў выяўленчага мастацтва, прысвечаных асноўным этапам жыцця і творчасці паэта. Альбом-каталог знаёміць з нацыянальнай школай выяўленчага мастацтва ад 20-х гадоў мінулага стагоддзя да сучаснасці. У выданні змешчаны звесткі з біяграфіі народнага песняра Беларусі, з гісторыі напісання некаторых твораў. Істотна дапаўняюць альбом-каталог біяграфічныя даведкі пра мастакоў.

Сотні работ, прадстаўленых у каталогу, пашыраюць наша ўяўленне і пра беларускае мастацтва, і пра самога Янку Купалу. 

Да нараджэння альбома-каталога «Янка Купала. Я адплаціў народу, чым моц мая магла» спрычыніліся парадамі, крытычнымі заўвагамі старшыня Беларускага Саюза мастакоў Рыгор Сямёнавіч Сітніца, супрацоўнікі Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі купалы Галіна Варонава, Марына Плаўская, Інга Цераховіч, а таксама Наталля Гермацкая, Людміла Скакун, Лідзія Камінская.


(Крыніца  http://sozvuchie.by/component/k2/item/6157-jon-kupala-i-getym-usjo-skazana.html)

Опубликовано:
Просмотров:
1 358