У выдавецтве “Мастацкая літаратура” выйшла перавыданне аповесці “Міколка-паравоз”

У выдавецтве “Мастацкая літаратура” выйшла перавыданне шырока вядомай аповесці народнага пісьменніка Беларусі Міхася Лынькова “Міколка-паравоз”.

Рэалістычны па характары твор, напісаны на аўтабіяграфічным матэрыяле, распавядае пра лёс беларускага хлопчыка Міколкі па мянушцы Паравоз, сына паравознага машыніста.

Аповесць «Міколка паравоз» ўпершыню пабачыла свет у 1937 годзе. З таго часу аповесць неаднаразова перавыдавалася. У 1956 годзе кінастудыяй «Беларусьфільм» па гэтым творы быў зняты мастацкі фільм «Міколка паравоз». Кніга была перакладзена на мовы многіх народаў свету.

«Міколка паравоз» уваходзіць у спіс самых папулярных кніг на беларускай мове па рэйтынгу сеткі кніжных магазінаў «Белкнігі».

Обложка издания 1965 года.

издание 1965 года

Опубликовано:
Просмотров:
973