Удзячнасць украінскай грамадскасці ААТ «Белкніга»

Удзячнасць украінскай грамадскасці ААТ «Белкніга»

ААТ «Белкніга» атрымала ліст ад Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Украіны ў Рэспубліцы Беларусь спадара І.Кізімы.

Украінскі дыпламат выказвае кіраўніцтву кнігагандлёвага прадпрыемства падзяку за высокі ўзровень арганізацыі літаратурных імпрэз на пляцоўцы сталічнай кнігарні «Светач». Напрыканцы жніўня тут прайшло мерапрыемства да юбілею І.Катлярэўскага. А крыху пазней – святочная імпрэза ў гонар Алены Пчолкі.

Спадар амбасадар вылучае асаблівую ролю арганізатара гэтых імпрэз – спецыяліста аддзела маркетынгу ААТ «Белкніга» Ілоны Яновіч. Ігар Кізіма лічыць, што «абодва мерапрыемствы сталі знакавымі падзеямі ў культурным жыцці ўкраінскай дыяспары Беларусі, а таксама садзейнічалі ўмацаванню ўкраінска-беларускіх сувязяў у галіне кнігадрукавання і літаратуры. Правядзенне падобных мерапрыемстваў асабліва важнае ў кантэксце ўмацавання сяброўскіх беларуска-ўкраінскіх сувязяў напярэдадні II Форуму рэгіёнаў Украіны і Рэспублікі Беларусь, які праходзіць 3-4 кастрычніка ў г.Жытоміры».

Апошнім часам у Беларусі выйшла даволі шмат кніг украінскіх аўтараў у перакладзе на беларускую мову: творы М.Слабашпіцкага, У.Даніленкі, С.Жадана і іншых сучасных паэтаў і празаікаў Украіны.

Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах sozvuchie.by.

 


Опубликовано:
Просмотров:
648