Урачыстае гашэнне паштовай маркі, выпушчанай да 135-годдзя з дня нараджэння Якуба Коласа
2 лістапада ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа адбылася цырымонія ўрачыстага гашэння паштовай маркі, выпушчанай Міністэрствам сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь да 135-годдзя з дня нараджэння Народнага паэта Якуба Коласа.
Мастацкай асновай паштовай маркі стаў партрэт Якуба Коласа, напісаны народным мастаком СССР Міхаілам Савіцкім (палатно, алей, 1982).
Тыраж маркі – 48 тысяч асобнікаў. Прадукцыя выраблена ў лістах, якія складаюцца з шасці марак і па-мастацку аформленага поля. У друку выкарыстаны сучасная паліграфічная тэхналогія – з тэрмічным цісненнем матавай фольгай залацістага колеру. Марка аддрукавана на РУП «Бабруйская ўзбуйненая друкарня ім. А. Т. Непагодзіна».
Опубликовано:
Просмотров:
371