Узнагародзілі лепшых кнігавыдаўцоў

Узнагародзілі лепшых кнігавыдаўцоў

Сёння ў вялікай зале Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі падчас правядзення мерапрыемстваў «Кнігі Беларусі. Год 2019» дыпломамі Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь узнагароджаны: 

Нацыянальны інстытут адукацыі – за падрыхтоўку і выпуск у 2019 годзе найбольшай колькасці агульнага тыражу кніг, брашур, метадычнай літаратуры; 

ТДА “Аверсэв” – за падрыхтоўку і выпуск найбольшай колькасці назваў выдадзеных у 2019 годзе кніг, брашур, метадычнай літаратуры; 

Выдавецтва “Мастацкая літаратура” – за папулярызацыю праз кнігу беларускай мовы і літаратуры ў міжнароднай прасторы; 

Выдавецтва “Беларуская Энцыклапедыя імя П.Броўкі” за падрыхтоўку і выпуск навукова-папулярных серый кніг, прысвечаных 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нацысцкіх захопнікаў; 

Выдавецтва “Беларусь” – за распрацоўку краязнаўчай тэматыкі, прысвечанай Году малой радзімы; 

ААТ “Папуры” – за падрыхтоўку і выпуск найбольшай колькасці кніг у 2019 годзе. 

Установа Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Выдавецкі дом “Беларусь сегодня”, Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія Рэспублікі Беларусь, ЗАТ "Сталічнае тэлебачанне" – за актыўную папулярызацыю беларускай кнігі і чытання ў 2019 годзе. 

Узнагароды_.jpg

Фота - mediana.by.

Опубликовано:
Просмотров:
770