Віншуем з юбілеем!

Віншуем з юбілеем!

26 сакавіка ў вядомага беларускага паэта Віктара Шніпа юбілей – 60 гадоў.

За добрасумленную плённую працу ў галіне кнігавыдання, высокае прафесійнае майстэрства і ў сувязі з 60-годдзем з дня нараджэння галоўнаму рэдактару выдавецкага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “Мастацкая літаратура” Віктару Шніпу аб’яўлена Падзяка Міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

Віншуем калегу з гэтай цудоўнай датай і жадаем яму моцнага здароўя, шчасця, новых працоўных здабыткаў і багатага плёну на ніве айчыннай літаратуры!



Опубликовано:
Просмотров:
807