“Выдавецкая справа ў Рэспубліцы Беларусь: гісторыя, сучасны стан, праблемы і перспектывы”
На факультэце журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта працягвае сваю работу Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Выдавецкая справа ў Рэспубліцы Беларусь: гісторыя, сучасны стан, праблемы і перспектывы”, якая праводзіцца па ініцыятыве Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь.
На пленарным пасяджэнні былі абмеркаваны пытанні рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў сферы кнігавыдання, новыя прыярытэты развіцця выдавецкай справы, а таксама кнігавыдання Беларусі ў ІТ-эпоху.
Падчас круглага стала экспертаў, які прайшоў у рамках канферэнцыі, адбыліся тэматычныя дыскусіі “Гісторыя выдавецкай дзейнасці: новы погляд”, “Сучасная выдавецкая дзейнсць: шматграннасць працэсу”, “Падрыхтоўка сучаснага спецыяліста: выклікі часу”, “Выдавецкая дзейнасць і журналістыка: шляхі ўзаемадзеяння”.
На працягу другога дня канферэнцыі яе ўдзельнікі і госці наведаюць выставу студэнцкіх выдавецкіх праектаў творчай лабараторыі кафедры журналістыкі Палтаўскага нацыянальнага педагагічнага ўніверсітэта (кіраўнік лабараторыі – дацэнт кафедры журналістыкі, кандыдат навук па сацыяльных камунікаціях Г.А.Кудрашоў), а таксама адбудзецца прэзентацыя віртуальнага праекта “Кафедра МіР” і інтэрактыўная экскурсія ў залу спецыяльных калекцый “Гісторыя выдавецкай справы: з рэдкага фонду дундаментальнай бібліятэкі БДУ”.