Выдавецкі дом «Звязда» рыхтуе да выдання зборнік іранскага паэта Саадзі ў перакладзе на беларускую мову

Выдавецкі дом «Звязда» рыхтуе да выдання зборнік іранскага паэта Саадзі ў перакладзе на беларускую мову

Класік усходняга прыгожага пісьменства ў хуткім часе стане бліжэй да беларускага чытача. У Выдавецкім доме «Звязда» рыхтуецца да выдання зборнік паэзіі іранскага мастака слова Саадзі (1210 — 1291 ці 1292) у перакладзе на беларускую мову.

Саадзі Шыразі (болей вядомы як Саадзі) — яркі персідскі, іранскі паэт і празаік сярэдневечнага перыяду. Творчасць класіка носіць выразна сацыяльны і маральны характар. Саадзі шмат падарожнічаў па свету. Свае ўражанні прыўносіў у мастацкія творы. Ён меў аднолькавае паразуменне з простымі людзьмі, імамамі, гандлярамі, фермерамі, злодзеямі, рознымі крымінальнымі асобамі, высокімі кіраўнікамі... Лёсы тых, хто быў залежны ад цароў, у яго творах супрацьпастаўляецца лёсу звычайных дэрвішаў.

Над перакладамі паэтычных твораў працуюць таленавітыя беларускія перакладчыкі Віктар Шніп, Алесь Бадак, Генадзь Аўласенка.

Раней у Выдавецкім доме «Звязда» пабачыла свет кніга паэзіі Амара Хаяма ў перакладзе на беларускую мову. Падтрымку ў выданні зборніка аказала Пасольства Ісламскай Рэспублікі Іран у Рэспубліцы Беларусь. Прэзентацыя кнігі Амара Хаяма адбылася летась, на XXIX Мінскай міжнароднай выстаўцы-кірмашы.

Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах Выдавецкага дома «Звязда».

Опубликовано:
Просмотров:
67