Выдавецтва «Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі» плануе стварэнне энцыклапедычнага даведніка «Уладзімір Караткевіч»

Выдавецтва «Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі» плануе стварэнне энцыклапедычнага даведніка «Уладзімір Караткевіч»

Прафесар Віктар Іўчанкаў падтрымаў ініцыятыву выдавецтва «Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі» аб стварэнні энцыклапедычнага даведніка «Уладзімір Караткевіч».

«Гэтае выданне выведзе айчыннае караткевічазнаўства на новы даследчы ўзровень, – адзначыў вучоны. – Важна, каб кожная дэталь, кожная навуковая знаходка атрымала развіццё ў працах наступных даследчыкаў».

Віктар Іванавіч з’яўляецца адным з першых мовазнаўцаў, які даследаваў багатую моўную палітру твораў Уладзіміра Караткевіча. У яго кнізе «Лінгвістычная арганізацыя тэксту. У творчай лабараторыі Уладзіміра Караткевіча» (2002 г.) адзначалася, што ўлюбёным мастацкім тропам пісьменніка была персаніфікацыя. Менавіта ў ёй знітаваны светаўспрыманне аўтара, духоўны свет і невыказнае пачуццё болю Караткевіча за лёс сваёй зямлі. У вывучэнні творчай спадчыны Уладзіміра Караткевіча сёння ёсць шмат набыткаў і ў галіне мовазнаўства, і ў сферы літаратуразнаўства, і ў публіцыстыцы.

Круглы стол прайшоў у канферэнц-зале комплекса «БелЭкспа» падчас завяршэння XXVII Міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу. Удзельнікамі абмеркавання сталі вядомыя вучоныя – прафесары Рагойша В.П., Саверчанка І.В., Мельнікава З.П., Зелянко В.У. і інш.

Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах журфака БДУ.

Опубликовано:
Просмотров:
823