Выстава да 100-годдзя часопіса «Полымя» адкрылася ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

Выстава да 100-годдзя часопіса «Полымя» адкрылася ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

23 лістапада ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адкрылася выстава «Іскрыся іскрамі, палай!», прысвечаная 100-годдзю з часу заснавання часопіса «Полымя».

Выстава адлюстроўвае змест і настрой часопіса з самага першага нумара за 1922 год да свежых нумароў цяперашняга. 

Экспазіцыя пабудавана ў храналагічным парадку па дзесяцігоддзях. Побач з часопісамі знаходзяцца выданні твораў знакамітых аўтараў, якія ўпершыню былі апублікаваны ў часопісе «Полымя». Прадстаўлены таксама асобнік часопіса «Полымя рэвалюцыі». Пад такой назвай ён выходзіў у 1932–1941 гадах.

Выстава працуе з 23 лістапада па 31 снежня 2022 года ў кальцавой галерэі 2-га паверха Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Час работы выставы адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.

Уваход — па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.


Опубликовано:
Просмотров:
67