Загадам Міністра інфармацыі узнагароджаны супрацоўнікі Прадстаўніцтва МТРК "Мір" у Рэспубліцы Беларусь
Загадам Міністра інфармацыі узнагароджаны супрацоўнікі Прадстаўніцтва МТРК "Мір" у Рэспубліцы Беларусь
За добрасумленную плённую працу па ўсебаковаму і аб’ектыўнаму асвятленню грамадска-палітычнага і сацыяльна-культурнага жыцця краін Садружнасці Незалежных Дзяржаў, значны ўклад у пашырэнне адзінай інфармацыйнай прасторы і ў сувязі з 25-годдзем з дня заснавання Нацыянальнага філіяла (прадстаўніцтва) Міждзяржаўнай тэлерадыёкампаніі “Мір” у Рэспубліцы Беларусь загадам Міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь узнагароджаны:
нагрудным знакам “Выдатнiк тэлебачання i радыё” – намеснік дырэктара Нацыянальнага прадстаўніцтва МТРК "Мір" Лісок Людміла Паўлаўна;
Ганаровай граматай Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь –
намеснік галоўнага рэдактара студыі тэлебачання Нацыянальнага прадстаўніцтва МТРК “Мір” Аляксеенка Андрэй Міхайлавіч;
рэдактар другой кваліфікацыйнай катэгорыі студыі тэлебачання Нацыянальнага прадстаўніцтва МТРК “Мір” Забеліч Вольга Мікалаеўна;
прадзюсар выканаўчага студыі тэлебачання Нацыянальнага прадстаўніцтва МТРК “Мір” Салдатаў Генадзь Васільевіч;
спецыяліст па кадрах Нацыянальнага прадстаўніцтва МТРК “Мір” Кунцэвіч Ірына Васільеўна.