Жанчынам-актывісткам Міншчыны прысвечаны кастрычніцкі нумар часопіса “Алеся”. Яго гераінямі сталі лідары Мінскай абласной арганізацыі ГА “Беларускі саюз жанчын”
Дарэчы, Беларускі саюз жанчын – адзін з заснавальнікаў часопіса “Алеся”, які з’яўляецца пераемнікам легендарнай “Работніцы і сялянкі”. І сёння, як многа гадоў назад, часопіс расказвае пра беларускіх жанчын, якія дасягнулі выдатных прафесійных поспехаў і адбыліся як гаспадыні шчаслівых сем’яў.
Адкрывае нумар інтэрв’ю са старшынёй Мінскай абласной арганізацыі БСЖ Святланай Сарока, дзе яна шчыра дзеліцца добрымі справамі і планамі, узгадвае сваіх сябровак па грамадскаму руху і разважае наконт удзелу жанчын у развіцці грамадскіх ініцыятыў.
Шмат гадоў кіравала Салігорскім раённым аб’яднаннем БСЖ Алена Козырава – ініцыятар стварэння ў горадзе беларускіх шахцёраў Музея маці, аўтар кніг пра сваю малую радзіму.
Сярод гераінь спецыяльнага нумара “Алесі” – дырэктар маладзечанскага ААТ “Энэф” Наталля Галота, таленавіты кіраўнік, што здолела дабіцца высокай канкурэнтаздольнасці прадукцыі прадпрыемства,запатрабаванай далёка за межамі краіны. Сакрэтамі прыцягнення дзяцей да высокага мастацтва валодае кіраўнік узорнай студыі сучаснага бальнага танца “Шарм” Смалявіцкага гарадскога Дома культуры Алена Мыцько.
Гераіні спецыяльнага выпуска часопіса “Алеся” сустрэнуцца падчас прэзентацыі, якая адбудзецца ў выставачнай галерэі “Універсітэт культуры” 30 кастрычніка ў 18.00.
Опубликовано:
Просмотров:
378