«Званы» Анатоля Сыса

«Званы» Анатоля Сыса

У Выдавецкім доме «Звязда» ўбачыла свет кніга вершаў Анатоля Сыса «Званы».

Анатоль Ціханавіч Сыс нарадзіўся ў вёсцы Гарошкаў Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці ў 1959 годзе ў сялянскай сям’і, дзе было пяцёра дзяцей, малодшым з якіх быў Анатоль. Ён надзвычай рана ўсвядоміў сябе як творчая натура. Анатоль Ціханавіч вельмі любіў сваю малую радзіму, заўсёды з гонарам гаварыў, што яго родная хата стаіць на гарадзішчы Зарубінецкай і Мілаградскай культур. Свой першы верш напісаў на роднай мове ў 9 гадоў, ужо тады быў упэўнены: надыдзе час, і яго творы будуць вывучаць у школе, што і здзейснілася.

У кнігу «Званы» ўвайшлі выбраныя вершы паэта з яго спадчыны. Паэзія Анатоля Сыса не пакідае чытача абыякавым, бо ў ёй жыве неўтаймоўны тэмперамент творцы і шчырая спавядальнасць.

Жадаем прыемнага чытання!

Опубликовано:
Просмотров:
799