Прэс-канферэнцыя «Роля мастацкага перакладу ў міжкультурным дыялогу. Сумесныя праэкты пісьменнікаў ЗША, Ізраіля і Беларусі»

Прэс-канферэнцыя «Роля мастацкага перакладу ў міжкультурным дыялогу. Сумесныя праэкты пісьменнікаў ЗША, Ізраіля і Беларусі»

21 лютага а 13-й гадзіне ў прэс-цэнтры Дома прэсы адбудзецца  прэс-канферэнцыя, прымеркаваная да Міжнароднага дня роднай мовы, на тэму: «Роля мастацкага перакладу ў міжкультурным дыялогу. Сумесныя праэкты пісьменнікаў ЗША, Ізраіля і Беларусі».

У мерапрыемстве прымуць удзел дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Ігар Капылоў, начальнік упраўлення маніторынгу якасці адукацыі навукова-метадычнай установы «Нацыянальны інстытут адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь» Вячаслаў Караткевіч, беларуская пісьменніца Зоя Падліпская, галоўны рэдактар часопіса «Роднае слова» Наталля Шапран, старшы навуковы супрацоўнік Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Алёна Лапцёнак, загадчык аддзела беларуска-рускіх моўных сувязей Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Вольга Нікалаева, юная беларуская пісьменніца Сафія Ворса, пісьменніца са Злучаных Штатаў Амерыкі Лара Продан, пісьменніца з Ізраіля.

Запрашаем да ўдзелу журналістаў.

Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах РУП «ДОМ ПРЭСЫ».

Опубликовано:
Просмотров:
177
Поделиться в соц.сетях