Кнігарня «Маладосць» і часопіс «Маладосць» запрашаюць на сустрэчу “АЙТМАТАЎ PLUS”

Кнігарня «Маладосць» і часопіс «Маладосць» запрашаюць на сустрэчу “АЙТМАТАЎ PLUS”

12 снежня ў межах  ініцыятывы «Маладосць»&«Маладосць»: культурны праект часопіса і кнігарні» пройдзе сустрэча АЙТМАТАЎ PLUS, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння Чынгіза Айтматава. 

У праграме прадугледжаны ўспаміны пра пісьменніка, абмеркаванне яго творчасці, прэзентацыя выданняў, а таксама акцёрскае чытанне апошняга рамана Чынгіза Айтматава “Калі падаюць горы. Вечная нявеста”, пераклад якога на беларускую мову здзейснены сёлета з нагоды юбілею. 

Паведамляем, што ў кнігарні можна купіць яшчэ адзін набытак юбілейнага года — нанова выдадзены раман “Буранны паўстанак” і сустрэцца з супрацоўнікамі выдавецтва “Народная асвета”. 

Сустрэча, як і іншыя мерапрыемствы праекта «Маладосць»&«Маладосць», пройдзе ў кнігарні “Маладосць” на Багдановіча, 68 з 16.00 да 17.00.

 

(По материалам http://zviazda.by)

Опубликовано:
Просмотров:
3 268
Направления:
Тип события: