Чарговую навінку "Беларускі касцюм" прадстаўляе выдавецтва "Беларусь"
У кнізе ўпершыню на аснове разнастайных гістарычных крыніц (старажытных летапісаў, хронік, актавых дакументаў XV-XVIII ст. i інш.), этнаграфічнай і этналінгвістычнай літаратуры ХІХ-ХХ ст. комплексна, ва ўсёй сваёй шматварыянтнасці паказаны працэсс развіцця беларускага касцюма розных сацыяльных слаёў насельніцтва з глыбокага мінулага да сучаснасці.
Багата ілюстраванае выданне разлічана на гісторыкаў, этнолагаў, мастацтвазнаўцаў і шырокае кола чытачоў, якія цікавяцца гісторыяй і культурай беларускага народа.
З навінкай можна будзе пазнаёміцца на XXV Мінскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы, якая будзе праходзіць у Мінску з 28 лютага по 4 сакавіка.
Опубликовано:
Просмотров:
552