Чыталі творы Коласа, Купалы, Караткевіча: больш за 15 тысяч дзяцей узялі ўдзел у конкурсе «Жывая класіка»

Фінал конкурсу юных чытальнікаў «Жывая классіка» адбудзецца ў Іванава.

У гэтым годзе ў конкурсе юных чытальнікаў "Жывая класіка" прынялі ўдзел больш за 15 тыс. чытальнікаў з розных куткоў Беларусі. 

Асаблівую ўвагу яны надалі тэме малой радзімы, а таксама аўтарам, якія звязаны з іх роднымі месцамі. Часцей за ўсё дзеці выбіралі творы Якуба Коласа, Янкі Купалы, Уладзіміра Караткевіча, Аркадзя Куляшова, Алеся Бачылы, Рыгора Барадуліна. 

Фінал конкурсу і ўрачыстае ўзнагароджанне пераможцаў адбудуцца 1 верасня ў сталіцы Дня беларускага пісьменства горадзе Іванава. 

У мерапрыемстве прымуць удзел 12 фіналістаў у чатырох узроставых катэгорыях практычна з усіх рэгіёнаў краіны. Тэлеканал СТБ пакажа тэлевізійную версію фіналу творчага спаборніцтва. 

Арганізатары конкурсу – Міністэрства інфармацыі, Міністэрства адукацыі, ЗАТ «Сталічнае тэлебачанне», ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі». 

XXV Дзень беларускага пісьменства, які прымае ў гэтым годзе горад Іванава Брэсцкай вобласці, будзе прысвечаны тэме малой радзімы. Адкрыццё свята адбудзецца 2 верасня ў 12.00 на галоўнай пляцоўцы, якая размесціцца ў гарадскім парку.


Опубликовано:
Просмотров:
186
Направления:
Тип события:
Поделиться в соц.сетях