Даведачнае выданне “Заслужаныя аматарскія калектывы Рэспублікі Беларусь” выйшла ў выдавецтве “Беларуская Энцыклапедыя імя П.Броўкі”

Даведачнае выданне “Заслужаныя аматарскія калектывы Рэспублікі Беларусь” выйшла ў выдавецтве “Беларуская Энцыклапедыя імя П.Броўкі”

Кніга мае вялікае значэнне ў справе захавання традыцый народнай творчасці і папулярызацыі беларускага мастацтва, прысвечанага аматарскім калектывам мастацкай творчасці Беларусі, якім прысвоена званне “Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь”.

Гэтага ганаровага звання ўдастоены звыш 100 творчых калектываў краіны, якія высока паднялі мастацкі ўзровень аматарскай творчасці і з гонарам нясуць яго. Сярод такіх калектываў аркестры народных і духавых інструментаў, фальклорныя калектывы і ансамблі сучаснай музыкі, хары, дзіцячыя і дарослыя тэатры і многія іншыя.

Выданне будзе цікавым  самай шырокай аўдыторыі – аматарам народнай творчасці, навукоўцам, арганізатарам самых разнастайных культурных мерапрыемстваў, спецыялістам арганізацый культуры.

Опубликовано:
Просмотров:
548