Два новыя павільёны «Брэстаблсаюздрука» адкрыліся ў Іванава Брэсцкай вобласці
У г. Іванава Брэсцкай вобласці адбылося адкрыццё двух новых гандлёвых павільёнаў самаабслугоўвання «Брэстаблсаюздрука».
Адзін з павільёнаў размешчаны на цэнтральнай плошчы горада, другі – на вуліцы Леніна, 109.
Павільёны самаабслугоўвання «Брэстаблсаюздрука» з’яўляюцца сапраўднымі міні-маркетамі: шырокі асартымент друкаваных выданняў, папярова-белавых і канцылярскіх тавараў размешчаны ў свабодным доступе для пакупнікоў.
Гандлёвая плошча павільёнаў 24 і 18 кв.м, што дазваляе размясціць у іх вялікую колькасць газетна-часопіснай прадукцыі, кніг і іншых тавараў, задавальняючых нават самага патрабавальнага пакупніка.
Адкрыццё павільёнаў – адзін з этапаў падрыхтоўкі да святкавання Дня беларускага пісьменства, які пройдзе ў Іванава 2 верасня 2018 г.