Фотаальбом “Васіль Шаранговіч” выйшаў у свет у выдавецтве “Беларусь”
![](/upload/iblock/4f0/4f002fd9616dfb6538ec3584636dcf3f.jpg)
Выданне прысвечана творчасці народнага мастака, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі Васіля Шаранговіча, выдатнага майстра станковай і кніжнай графікі. У творчым багажы В.Шаранговіча – эпічныя творы, кніжныя ілюстрацыі, пейзажы і партрэты. Працуе мастак і ў станковай графіцы, дзе шырока выкарыстоўвае нацыянальныя матывы, сімволіку і метафару.
Выпуск выдання ажыццёўлены па заказе і пры фінансавай падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь.