“Кніжныя скарбы Беларусі” запрашаюць
Пры падтрымцы Міністэрства інфармацыі сёння ў Гродна праходзіць ІІ фестываль кнігі “Кніжныя скарбы Беларусі”. Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць Гродзенскі аблвыканкам, унітарнае прадпрыемства “Гроднааблсаюздрук”, абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага.
Свае навінкі на фестывалі шырока прадставілі дзяржаўныя выдавецтвы, якія прывезлі ў Гродна ўсё самае цікавае, што выйшла ў Беларусі за апошні час.
Акрамя выставы кніг жыхароў і гасцей горада чакаюць прэзентацыі, знаёмства з творчасцю пісьменнікаў, літаратурна-музычная праграма, самых маленькіх аматараў кніг запрашае дзіцячая пляцоўка.
Арганізатары ўпэўнены, што кожны знойдзе на фестывалі для сябе нешта цікавае і самае галоўнае – лепшага сябра – кнігу!
Прывітальнае слова гасцям і ўдзельнікам фестывалю накіраваў Міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч.