“Культурны маршрут “Мая Беларусь: сучасныя пісьменнікі – дзецям”

1 лютага 2018 г. ў грамадскім прэс-цэнтры Дома прэсы адбудзецца прэс-прэзентацыя рэспубліканскай акцыі “Культурны маршрут “Мая Беларусь: сучасныя пісьменнікі – дзецям”, якая інтэгруе намаганні ўсіх зацікаўленых у мэтах павышэння культурнага ўзроўню падрастаючага пакалення.

Галоўная мэта акцыі – прывіццё дзецям цікавасці да кнігі, чытання, роднай мовы, асобы пісьменніка, фарміраванне адукаванага грамадства, знаёмства дзяцей з сучаснай літаратурай, прыцягненне ўвагі грамадства да лепшых узораў літаратурных твораў і пісьменнікаў.

У рамках акцыі плануецца правядзенне прэзентацый кніг і сустрэч з сучаснымі беларускімі пісьменнікамі, аўтограф-сесій, конкурсаў, віктарын і г.д.

Пачатак мерапрыемства – 15.00.

Опубликовано:
Просмотров:
35
Поделиться в соц.сетях