Падрыхтоўку да святкавання Дня беларускага пісьменства абмеркавалі на пасяджэнні ў Савеце Міністраў Беларусі

Падрыхтоўку да святкавання Дня беларускага пісьменства абмеркавалі на пасяджэнні ў Савеце Міністраў Беларусі


Сёння пад старшынствам Намесніка Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Васіля Жарко адбылося пасяджэнне Нацыянальнага арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенню Дня беларускага пісьменства ў г. Іванава Брэсцкай вобласці 2 верасня 2018 г.

Асноўная тэма сустрэчы - падрыхтоўка мерапрыемстваў XXV Дня беларускага пісьменства.

З дакладамі выступілі Міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч, намеснік Старшыні Брэсцкага аблвыканкама Алег Вялічка, старшыня Іванаўскага райвыканкама Юрый Бісун, старшыня ГА "Саюз пісьменнікаў Беларусі" Мікалай Чаргінец. У пасяджнні таксама прынялі ўдзел прадстаўнікі Мінспорту, Мінжылкамгаса, Мінкультуры, Мінсувязі, Міністэрства аховы здароўя, МНС, Мінэнерга, МУС.

Удзельнікі абмеркавалі праграму мерапрыемстваў і гатоўнасць інфраструктуры г. Іванава да правядзення Дня беларускага пісьменства.

Міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч азнаёміў членаў аргкамітэта са сцэнарным планам урачыстага адкрыцця свята, распавёў аб плануемых мерапрыемствах, навуковай канферэнцыі з удзелам замежных гасцей. Былі таксама абмеркаваны пытанні правядзення цырымоніі ўручэння Нацыянальнай літаратурнай прэміі.

Асноўным лейтматывам XXV Дня беларускага пісьменства стане тэма малой радзімы. Урачыстае адкрыццё запланавана на 2 верасня.

Падчас правядзення фестывалю госці свята змогуць сустрэцца з беларускімі літаратарамі, супрацоўнікамі выдавецтваў і рэдакцый друкаваных СМІ, наведаць прэзентацыі кніг, перыядычных выданняў, стаць гледачамі выступленняў мастацкіх калектываў і беларускіх выканаўцаў.
Опубликовано:
Просмотров:
1 589