Пляцоўка «сучасная беларуская кніга і прэса»

Пляцоўка «сучасная беларуская кніга і прэса»

У рамках Дня беларускага пісьменства ў г.Іванава Брэсцкай вобласці на Фестывалі кнігі і прэсы (плошча Кастрычніка) 1 і 2 верасня будзе працаваць павільён “Сучасная беларуская кніга і прэса”.

У павільёне будуць прадстаўлены лепшыя кнігі, выдадзеныя ў 2017-2018 гадах – мастацкія і вучэбныя выданні, кнігі для дзяцей і юнацтва, энцыклапедычная літаратура, альбомы. Будзе разгорнута экспазіцыя перыядычных выданняў установы Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “Редакцыя газеты “Советская Белоруссия”, Рэдакцыйна-выдавецкай установы “Выдавецкі дом “Звязда”.

Наведвальнікі змогуць азнаёміцца з кнігамі – пераможцамі Нацыянальнага і Міжнароднага конкурсаў “Мастацтва кнігі”, а таксама з кнігамі пісьменнікаў – юбіляраў 2018 года.

Адбудзецца прэзентацыя новых выдавецкіх праектаў з удзелам аўтараў.

Запрашаем жыхароў горада Іванава і гасцей свята прыняць удзел у мерапрыемствах, якія адбудуцца на гэтай пляцоўцы.

1 верасня

12.00–13.00
Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы.
Прэзентацыя выставачнага праекта “Янка Купала. Жалейка”, прысвечанага 110-годдзю выпуску першага паэтычнага зборніка Я.Купалы.
Правядзенне грамадска-культурнай акцыі “Чытаем Купалу разам”.

13.00–14.00
Прэзідэнцкая бібліятэка Рэспублікі Беларусь.
Прэзентацыя творчых праектаў “PROчытанне”, “Літаратура ў мастацтве”

14.00–15.00
Прыход Свята-Петра-Паўлаўскага сабора.
Прэзентацыя перакладзенай са старажытнабеларускай на сучасную беларускую мову кнігі “Дыярыуш”, выдадзенай да 370-годдзя з дня пакутніцкай смерці Афанасія, ігумена Берасцейскага і яго твора.

15.00–16.00
Выдавецкі дом “Звязда”.
Прэзентацыя кнігі “Людзі Янаўскага краю” з удзелам укладальнікаў кнігі.

16.00–17.00
Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы.
Прэзентацыя выставачнага праекта “Янка Купала. Жалейка”, прысвечанага 110-годдзю выпуску першага паэтычнага зборніка Я.Купалы.
Правядзенне грамадска-культурнай акцыі “Чытаем Купалу разам”.

17.00–18.00
Прэзідэнцкая бібліятэка Рэспублікі Беларусь.
Прэзентацыя творчых праектаў “PROчытанне”, “Літаратура ў мастацтве”


2 верасня

10.00–10.30
Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы.
Прэзентацыя выставачнага праекта “Янка Купала. Жалейка”, прысвечанага 110-годдзю выпуску першага паэтычнага зборніка Я.Купалы.
Правядзенне грамадска-культурнай акцыі “Чытаем Купалу разам”.

10.30–11.00
Прэзідэнцкая бібліятэка Рэспублікі Беларусь.
Прэзентацыя творчых праектаў “PROчытанне”, “Літаратура ў мастацтве”

11.00–11.15
Нацыянальная бібліятэка Беларусі.
Прэзентацыя факсімільнага выдання “Буквара” (1618).

11.15–12.00
Выдавецтва Беларускай праваслаўнай царквы.
Прэзентацыя кніг “Иосиф (Семашко) митрополит литовский и Виленский (1798-1868): жизнь и служение”, “Записки митрополита Иосифа (Семашко)”, выдадзеных да 220-годдзя з дня нараджэння і 150-годдзя з дня блажэннай смерці мітрапаліта Іосіфа Сямашкі.


13.30–14.30
Выдавецтва “Беларуская Энцыклапедыя імя П.Броўкі”.
Прэзентацыя кнігі В.Мароза “Драўляныя сакральныя помнікі Берасцейшчыны. Нарысы гісторыі, археалогіі і культуры” з удзелам аўтара.
Прэзентацыя энцыклапедыі “Янка Купала” і кнігі “Янка Купала. “А хто там ідзе?” на мовах свету” – пераможцы Міжнароднага конкурсу “Мастацтва кнігі” дзяржаў – удзельніц СНД.

14.30– 15.15
Выдавецтва “Беларусь”.
Прэзентацыя кнігі “Беларускі крымінальны вышук. Белорусский уголовный розыск” з удзелам першага намесніка Міністра ўнутраных спраў – начальніка крымінальнай міліцыі генерал-маёра Падгурскага І.М., начальніка Галоўнага ўпраўлення крымінальнага вышуку крымінальнай міліцыі МУС палкоўніка Саковіча А.І., аўтара кнігі Кур’яновіча Ю.У.

15.15–16.00
ТДА “Бяловагруп”.
Прэзентацыя кнігі “Гольф в Беларуси” з удзелам старшыні Беларускай асацыяцыі гольфа Дражына У.Н., спартсменаў-гальфістаў.

16.00–17.00
Выдавецтва “Мастацкая літаратура”.
Прэзентацыя кніг серыі “100 вершаў”, зборніка “Зямля бацькоў святая…”, выдадзенага да Года малой радзімы.
Канцэрт-прэзентацыя кнігі У.Пракапцова “Мая Беларусь” з удзелам аўтара, кніг М.Шыманскага “Вяртанне да родных бяроз”, Н.Гальпяровіча “На скрыжаванні сноў”, “Пялёсткі лотаса і хрызантэм” з удзелам перакладчыка М.Мятліцкага.
Опубликовано:
Просмотров:
1 897
Направления:
Регионы Беларуси:
Тип события: