Рэспубліканская акцыя “Культурны маршрут “Мая Беларусь: сучасныя пісьменнікі – дзецям” у 1-й дзіцячай бібліятэцы горада Мінска

Рэспубліканская акцыя “Культурны маршрут “Мая Беларусь: сучасныя пісьменнікі – дзецям” у 1-й дзіцячай бібліятэцы горада Мінска

Надзея Бука – вядомая беларуская мастачка, дызайнер, журналіст. З канца 2016 года, а менавіта тады ў Выдавецкім доме “Звязда” выйшла ў свет кніга “Бася і Піглас”, Надзея набыла яшчэ адну прафесію – пісьменніцы. З таго часу, дзякуючы пастаянным сустрэчам, са светам чароўных істот, прыдуманых аўтарам, паспелі пазнаёміцца дзеці з розных куткоў краіны.

Вось і 8-га мая ў рамках рэспубліканскай акцыі “Культурны маршрут “Мая Беларусь: сучасныя пісьменнікі – дзецям” у 1-й дзіцячай бібліятэцы горада Мінска Выдавецкі дом “Звязда” арганізаваў чарговую сустрэчу з Надзеяй Бука.

І зноў дзеці малявалі герояў кнігі, расказвалі пра свае добрыя ўчынкі, шукалі натхненне.


Опубликовано:
Просмотров:
537