Серыя кніг аб кітайскай культуры выйдзе ў выдавецтве “Мастацкая літаратура”

Серыя кніг аб кітайскай культуры выйдзе ў выдавецтве “Мастацкая літаратура”

Серыя з пяці кніг пад агульнай назвай “Ключавыя  паняцці кітайскай думкі і культуры” пабачыць свет у выдавецтве «Мастацкая літаратура».

Пагадненне аб выданні кніг паміж выдавецтвам “Мастацкая літаратура” і Пекінскім “Выдавецтвам па выкладанні і даследаванні замежных моў” будзе падпісана падчас Міжнароднай кніжнай выстаўцы-кірмашы Bеіjіng Іntеrnаtіоnаl Bооk Fаіr (BІBF 2018), якая пройдзе ў жніўні ў Пекіне.

Праект пагаднення распрацаваны ў  адпаведнасці з Мемарандумам аб супрацоўніцтве паміж Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь і Галоўным дзяржаўным упраўленнем па справах прэсы, выдавецтваў, радыёвяшчання, кінематаграфіі і тэлебачання Кітайскай Народнай Рэспублікі па “Праекту перакладаў і публікацый класічных літаратурных твораў Кітая і Беларусі” на 2015-2020 гады.

У рамках Мемарандума з 2014 года выдавецтвам таксама рэалізуецца творчы праект «Светлыя знакі: паэты Кітая». Штогод выходзяць кнігі із гэтай серыі. На сённяшні дзень выдадзена дванаццать паэтычных зборнікаў. Іх аўтары - Ван Вэй, Ду Фу, Лі Бо, Ай Цын і іншыя класікі кітайскай літаратуры, а таксма сучасныя паэты з Паднябеснай.
Опубликовано:
Просмотров:
1 419
Направления:
Страны: