У аб’ектыве – малая Радзіма

У аб’ектыве – малая Радзіма

Сёлета, у Год малой радзімы, нямала пішацца і гаворыцца аб прыгажэйшых куточках Беларусі, якія падаравалі свету шмат знакамітых імён, яе гісторыі і традыцыях. Было б дзіўна, каб такі момант не скарысталі рэгіянальныя тэлекампаніі і не нагадалі аб любай сэрцу радзіме ў адным са сваіх тэлепраектаў.

Менавіта так і зрабіла тэлекампанія “Вектар ТБ” горада Наваполацка, прапанаваўшы сваім гледачам культурна-асветніцкую праграму “Творчая майстэрня”. 

Праграма складаецца з двух блокаў: культурнага дайджэсту – кароткага агляду культурных падзей (выстаў, фестываляў, канцэртаў, конкурсаў, прэзентацый) і інтэрв’ю з цікавымі творчымі асобамі. Так, за час выхаду праекта ў эфір гасцямі студыі былі беларускі паэт, публіцыст, журналіст Навум Гальпяровіч, Міністр культуры Юрый Бондар, Заслужаная артыстка Беларусі Ірына Дарафеева, артыст і шоумэн Сяргей Анішчанка, дырэктар Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка Тамара Джумантаева і іншыя.

Адметна, што праграма мае мэтай таксама папулярызацыю роднай мовы, садзейнічанне пашырэннню яе ўжывання.


Опубликовано:
Просмотров:
571