У Гомелі падвялі вынікі абласнога этапа рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка: прысвячэнне маёй Радзіме”
Падыходзіць да завяршэння трэці этап рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка: прысвячэнне маёй Радзіме”, накіраванага на павышэнне цікавасці да чытання, выхаванне падрастаючага пакалення на лепшых узорах беларускай літаратуры, выяўленне і падтрымку таленавітых дзяцей і падлеткаў.
Больш 130 навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі і дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі з усіх куткоў Гомельскай вобласці прынялі ўдзел у конкурсе.
Многія выступленні ўдзельнікаў вызначаліся артыстызмам, асэнсаваннем вобразаў, выкарыстаннем яркіх вербальных і невербальных сродкаў выразнасці, сцэнічных касцюмаў і рэквізіту.
Тэмы вайны, Чарнобыльскай трагедыі, прыгажосці беларускай прыроды і роднай мовы, народнага гумару і маралі, аблічаныя ў жанры казак, лірычных вершаў, эсэ, баек, апавяданняў, урыўкаў з раманаў і аповесцяў Якуба Коласа, Янкі Купалы, Пімена Панчанкі, Уладзіміра Караткевіча і іншых класікаў беларускай літаратуры закранулі сэрцы гледачоў і членаў журы.
Высокую якасць падрыхтоўкі прадэманстравалі юныя чытальнікі з устаноў адукацыі Жлобінскага, Мазырскага, Рагачоўскага, Петрыкаўскага, Буда-Кашалёўскага і Навабеліцкага раёнаў.