Выдавецтва «Народная асвета» правяло шэраг прэзентацый у Віцебску

Кнігі гэтай серыі даюць магчымасць юным чытачам пазнаёміцца з раслінным і жывёльным светам. Кожная кніга – цікавае падарожжа да новых таямніц прыроды, а гульнятэка ўяўляе разнастайныя віктарыны і гульні. У такой форме аўтары лёгка знаходзяць кантакт з дзецьмі.
Прэзентацыя прайшла цікава: з гульнямі, загадкамі, віктарынамі. Самыя актыўныя ўдзельнікі атрымалі прызы ад аўтара – Сяргея Трафімава.
У гэты дзень таксама адбыліся сустрэчы з навучэнцамі гімназіі №8 і сярэдняй школы №18 г.Віцебска.