Завяршыўся ІІ фестываль кнігі “Кніжныя скарбы Беларусі”

У Гродна завяршыўся ІІ фестываль кнігі “Кніжныя скарбы Беларусі”, які праходзіў пры падтрымце Міністэрства інфармацыі. Арганізатары мерапрыемства - Гроднааблвыканкам, "Гроднааблсаюздрук", Гродзенская абласная навуковая бібліятэка.

Атыўны ўдзел у фестывалю прынялі і выдавецтвы Міністэрства інфармацыі.

Так, выдавецтва “Народная асвета” правяло прэзентацыю кніг серыі “У кантакце” гродзенскай пісьменніцы Ліны Багданавай, якая паспяхова супрацоўнічае з дзіцячым часопісам “Бярозка” (вядзе рубрыку “Сітуацыя-плюс”), з’яўляецца лаўрэатам і дыпламантам міжнародных літаратурных конкурсаў.

На сустрэчы з маленькімі чытачамі Ліна Багданава ў форме гульні расказала пра свае кнігі, абмеркавала з дзецьмі розныя праблемы, з якімі яны сутыкаюцца ў паўсядзённым жыцці і шляхі іх вырашння. Дзеці з задавальненнем адказвалі на пытанні аўтара, задавалі свае пытанні.

гродно

Прадстаўнікі выдавецтва “Беларусь” падчас наведвання Гродзеншчыны наведалі Навагрудскую і Іўеўскую бібліятэкі, дзе правялі прэзентацыю сваіх кніжных навінак. Дому-музею Адама Міцкевича, што ў Навагрудку, у дар была перададзена кніга А.Міцкевіча “Пан Тадэвуш”, якая зусім нядаўна выйшла ў выдавецтве.


Опубликовано:
Просмотров:
200
Регионы Беларуси:
Поделиться в соц.сетях