Рус/Бел
пр-т Победителей, 11, 220004, г. Минск
Приемная: +375(17)203-92-31
Отдел документооборота и материального обеспечения: +375(17)306-32-90
Факс: +375(17)203-34-35
Главная Мероприятия Конкурсы Рэспубліканскі конкурс літаратурнай творчасці студэнтаў і школьнікаў «БрамаМар»

Рэспубліканскі конкурс літаратурнай творчасці студэнтаў і школьнікаў «БрамаМар»

ІНСТРУКЦЫЯ

Аб парадку арганізацыі і правядзення Рэспубліканскага конкурсу
літаратурнай творчасці студэнтаў і школьнікаў «БрамаМар»

  

1. Агульныя палажэнні

1.1. Дадзеная Інструкцыя вызначае парадак арганізацыі і правядзення Рэспубліканскага конкурсу літаратурнай творчасці студэнтаў і школьнікаў «БрамаМар» (далей — Конкурс).

1.2. Мэты Конкурсу: заахвочванне літаратурнай творчасці студэнтаў і школьнікаў, падтрымка адоранай моладзі, развіццё нацыянальнай літаратуры.

1.3. Заснавальнікі Конкурсу (далей — Заснавальнікі): Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Рэдакцыйна–выдавецкая ўстанова «Выдавецкідом «Звязда» (рэдакцыі часопісаў «Маладосць» і «Бярозка»), Выдавецкае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Мастацкая літаратура», Інстытут журналістыкі БДУ (кафедра літаратурна–мастацкай крытыкі).

1.4. Партнёры Конкурсу (далей — Партнёры): выдавецтвы «Беларусь», «Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі», «Чатыры чвэрці».

  

2. Парадак арганізацыі 

2.1. Інфармацыя пра Конкурс друкуецца ў рэспубліканскай прэсе і рассылаецца па ўстановах адукацыі. Пачатак конкурсу абвяшчаецца прэс-канферэнцыяй.

2.2. Інфармацыйную падтрымку Конкурсу на працягу ўсіх этапаў аказваюць РВУ «Выдавецкі дом «Звязда» (газеты «Звязда», «Літаратура і Мастацтва», часопіс «Маладосць») і сайт Інстытута журналістыкі БДУ (інтэрнет–старонка кафедры літаратурна–мастацкай крытыкі).

2.3. Конкурс праводзіцца на базе творчай лабараторыі «Крытык» кафедры літаратурна–мастацкай крытыкі Інстытута журналістыкі БДУ.

2.4. Конкурс праводзіцца кожны год у два этапы: І этап — завочны (прыём работ удзельнікаў, снежань–люты); ІІ этап — вочны (літаратурная вучоба, вызначэнне фіналістаў і пераможцаў, узнагароджанне (красавік).

2.5. Конкурсныя работы студэнтаў прымаюцца да разгляду ў намінацыях: «Проза», «Паэзія», «Твор для дзяцей», «Крытыка», «Пераклад», «Драматургія».

2.6. Конкурсныя работы школьнікаў (раздзел конкурса «БрамаМар– юні») прымаюцца да разгляду ў намінацыях: «Проза», «Паэзія».

2.7. Журы Конкурсу і склад выкладчыкаў для этапу літаратурнай вучобы фарміруюцца з ліку прадстаўнікоў Заснавальнікаў і Партнёраў.

2.8. Літаратурная вучоба праводзіцца ў форме лекцыйных і семінарскіх заняткаў, майстар–класаў і творчых сустрэч з чытаннем і абмеркаваннем літаратурных твораў. Месца правядзення — аўдыторыі Інстытута журналістыкі БДУ.

2.9. Сертыфікат удзельнікаў, дыпломы фіналістаў і пераможцаў Конкурсу, а таксама статуэткі пераможцам прадастаўляюцца Інстытутам журналістыкі БДУ. Каштоўныя падарункі для фіналістаў і пераможцаў прадастаўляюцца Заснавальнікамі і Партнёрамі (выдавецтвамі) і падбіраюцца ў адпаведнасці з намінацыямі.

2.10. Узнагароджанне адбываецца ва ўрачыстай атмасферы з удзелам ганаровых гасцей, прадстаўнікоў Партнёраў і суправаджаецца творчымі выступленнямі.

2.11. Найлепшыя творы Конкурса друкуюцца ў часопісах «Маладосць» (творы студэнтаў) і «Бярозка» (творы школьнікаў). Рэдакцыі часопісаў не выключаюць магчымасць друкавання твораў, якія не атрымалі высокай ацэнкі членаў журы Конкурсу, але заслугоўваюць увагі паводле меркавання рэдакцыі, а таксама рэдакцыі пакідаюць за сабой права даваць у друк рэпартажы з літаратурнай вучобы, каментары канкурсантаў і членаў журы.

2.12. Інстытут журналістыкі БДУ ажыццяўляе публікацыю твораў пераможцаў і іншых матэрыялаў, датычных Конкурсу (навучальныя табліцы, рэкамендацыі майстар–класаў, памяткі маладым літаратарам і да т. п.) на старонках студэнцкай газеты «Перья: журфак литературный».

 

3. Парадак правядзення

3.1. На Конкурс прымаюцца творы, якія нідзе не публікаваліся і не ўдзельнічалі ў іншых конкурсах.

3.2. Мовы Конкурсу — беларуская і руская. Абмежаванняў па мовах для намінацыі «Пераклад» не існуе, абавязковае патрабаванне — прыкладанне тэксту арыгінала і ўказанне крыніцы.

3.3. Да разгляду ў намінацыі «Проза» (у тым ліку і для «БрамаМар–юні»)прымаюцца адзін або некалькі твораў агульным аб’ёмам да 15 тыс. сімвалаў (тут і далей указаныя аб’ёмы з прабеламі); у намінацыі «Паэзія» (у тым ліку і для«БрамаМар–юні») — адзін або некалькі твораў агульным аб’ёмам да 3,5 тыс. сімвалаў; у намінацыі «Твор для дзяцей» — адзін або некалькі твораў агульным аб’ёмам да 15 тыс. сімвалаў; у намінацыі «Крытыка» — адзін твор аб’ёмам да 7 тыс. сімвалаў; у намінацыі «Драматургія» — адзін твор (аднаактовая п’еса) аб’ёмам да 15 тыс. сімвалаў; у намінацыі «Пераклад» — адзін або некалькі твораў агульным аб’ёмам да 15 тыс. сімвалаў.

3.4. Творы адной намінацыі, калі іх некалькі, падаюцца на Конкурс у адным файле ў рэдактары MicrosoftWord у фармаце doc, гарнітураTimesNewRoman, кегль 14 пт, інтэрвал адзінарны, усе палі 2 см. На першай старонцы файла павінна быць размешчана наступная інфармацыя пра ўдзельніка Конкурсу: імя і прозвішча, псеўданім (калі ёсць), дата нараджэння, поўная назва навучальнай установы, факультэт і курс (для школьнікаў — клас), візітоўка–самапрэзентацыя аб’ёмам да 500 знакаў у вольнай форме. Файл павінен быць названы кірыліцай па форме: імя_прозвішча.doc. Асобна прыкладаецца фотаздымак у фармаце jpg(jpeg) з такой самай назвай.

3.5. Творы прымаюцца на адрас электроннай пошты: bramamar2017@gmail.com з 1 снежня да 28 лютага. Пры парушэнні патрабаванняў, указаных у пп. 3.1–3.4 дадзенай Інструкцыі творы да разгляду не прымаюцца.

3.6. Прынятым на Конкурс творам прысвойваюцца кодавыя нумары для захавання ананімнасці перад членамі журы.

3.7. Крытэрыі ацэнкі твораў: арыгінальнасць і кампазіцыйная цэласнасць; навізна тэм і мастацкіх прыёмаў; стылістычнае і моўнае майстэрства; пісьменнасць.

Белорусский Международный медиафорум "Партнерство во имя будущего"
Белорусский Международный медиафорум
Крупнейший и уникальный в своем роде проект на пространстве СНГ, ближнего и дальнего зарубежья.
II Европейские игры 2019 в Минске
Инструкция по пользованию услугой телетекста
“Мая Беларусь: сучасныя пісьменнікі – дзецям”