Рус/Бел
пр-т Победителей, 11, 220004, г. Минск
Приемная: +375(17)203-92-31
Управление контроля и делопроизводства: +375(17)306-32-90
Факс: +375(17)203-34-35
Главная Мероприятия Рэспубліканскі конкурс "Нацыянальная літаратурная прэмія"

Рэспубліканскі конкурс "Нацыянальная літаратурная прэмія"

Інструкцыя аб парадку арганізацыі 
і правядзення Рэспубліканскага конкурсу 
“Нацыянальная літаратурная прэмія”

1. Дадзеная Інструкцыя вызначае парадак арганізацыі і правядзення Рэспубліканскага конкурсу “Нацыянальная літаратурная прэмія” (далей – конкурс).

2. Конкурс праводзіцца ў мэтах падтрымкі развіцця беларускай мастацкай літаратуры і творчасці пісьменнікаў Рэспублікі Беларусь, стымулявання стварэння імі новых высокамастацкіх твораў у галіне паэзіі, прозы, драматургіі, публіцыстыкі, літаратурнай крытыкі і літаратуразнаўства для дарослых, дзяцей і юнацтва, папулярызацыі кнігі і чытання ў грамадстве.

3. Заснавальнікамі конкурсу з’яўляюцца Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт і грамадскае аб’яднанне “Саюз пісьменнікаў Беларусі”.

4. Для падтрыхтоўкі і правядзення конкурсу ствараецца арганізацыйны камітэт, які фарміруецца з прадстаўнікоў дзяржаўных органаў (са згоды іх кіраўнікоў) і іншых зацікаўленых арганізацый. Склад арганізацыйнага камітэта конкурсу зацвярджаецца Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь. 
Арганізацыйны камітэт конкурсу:
вырашае пытанні арганізацыйнага і матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння падрыхтоўкі і правядзення конкурсу; 
зацвярджае склады экспертнай камісіі і журы;
стварае дырэкцыю;
вырашае іншыя пытанні, якія ўзнікаюць у працэсе падрыхтоўкі і правядзення конкурсу.

5. У склад экспертнай камісіі могуць уваходзіць прадстаўнікі органаў дзяржаўнага кіравання, творчых саюзаў, арганізацый, якія ажыццяўляюць выдавецкую дзейнасць (далей – выдавецкая арганізацыя) і кнігагандлёвых арганізацый, юрыдычных асоб, на якія ўскладзены функцыі рэдакцыі сродкаў масавай інфармацыі (далей – рэдакцыя СМІ) , арганізацый культуры, устаноў адукацыі і навуковых арганізацый, якія ажыццяўляюць дзейнасць у галіне мастацкай літаратуры і літаратуразнаўства, у складзе да 11 чалавек. 
 

У склад экспертнай камісіі не могуць уваходзіць аўтары твораў, якія ўдзельнічаюць у конкурсе.
Экспертную камісію ўзначальвае старшыня, які вырашае ўсе пытанні яе работы ў адпаведнасці з дадзенай Інструкцыяй.

6. У склад журы конкурсу могуць уваходзіць прадстаўнікі органаў дзяржаўнага кіравання, творчых саюзаў, выдавецкіх і кнігагандлевых арганізацый, рэдакцый СМІ, арганізацый культуры, устаноў адукацыі і навуковых арганізацый, якія ажыццяўляюць дзейнасць у галіне мастацкай літаратуры і літаратуразнаўства, у складзе да 9 чалавек. 
У склад журы не могуць уваходзіць аўтары твораў, якія ўдзельнічаюць у фінальных мерапрымствах конкурсу.
Журы ўзначальвае старшыня, які вырашае ўсе пытанні яго работы ў адпаведнасці з дадзенай Інструкцыяй. 

7. Арганізацыйнае і матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне дзейнасці экспертнай камісіі і журы конкурсу ажыццяўляе Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

8. На базе адной з арганізацый, якія уваходзяць у склад Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, ствараецца дырэкцыя конкурсу, якая вырашае пытанні, звязаныя з вырабам дыпломаў і прызоў – сімвалаў конкурсу, арганізацыяй фінальнага мерапрыемства конкурсу, выплатай узнагароджання пераможцам конкурсу.

9. Выплату грашовых прэмій ажыццяўляюць: 
Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь – у намінацыях “Лепшы твор (зборнік твораў) паэзіі”, “Лепшы твор публіцыстыкі”, “Лепшы твор літаратурнай крытыкі і літаратуразнаўства”;
Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь – у намінацыях “Лепшы твор драматургіі”, “Лепшы дэбют” (першая публікацыя ці выданне аўтара ў жанрах паэзіі, прозы, публіцыстыкі, першая пастаноўка п’есы аўтара);
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь – у намінацыях “Лепшы твор прозы”, “Лепшы твор для дзяцей і юнацтва”. 
Арганізацыйнае забеспячэнне дыпломамі, прызамі – сімваламі конкурсу, падрыхтоўку і правядзенне цырымоніі ўзнагароджвання ажыццяўляе Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь сумесна з Мінскім гарадскім выканаўчым камітэтам у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

10. Да ўдзелу ў конкурсе дапускаюцца грамадзяне Рэспублікі Беларусь, замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, а таксама аўтарскія   калектывы   ў  складзе  не  больш  чатырох   чалавек, –  аўтары твораў мастацкай літаратуры ў жанрах паэзіі, прозы, публіцыстыкі, драматургіі, літаратурнай крытыкі і літаратуразнаўства, упершыню выпушчаных ў свет выдавецкімі арганізацыямі Рэспублікі Беларусь з 1 студзеня да 31 снежня года, які папярэднічае году правядзення конкурсу, у выглядзе асобных выданняў надрукаваных ці электронных носьбітах, і (ці) апублікаваных у сродках масавай інфармацыі (далей – СМІ) літаратурна-мастацкай накіраванасці, на інфармацыйных рэсурсах, размешчаных у глабальнай камп’ютарнай сетцы Інтэрнет (далей – інтэрнет-рэсурс), якія атрымалі грамадскае прызнанне.

Крытэрыямі, якія сведчаць аб грамадскім прызнанні твораў, з’яўляюцца:
колькасць і змест артыкулаў, рэцэнзій, водгукаў у СМІ, на інтэрнэт-рэсурсах (прадстаўляе аўтар);
аб’ёмы продажу паасобнікаў выдання твора праз кнігагандлёвую сетку (прадстаўляе Міністэрства інфармацыі);
запатрабаванасць  кніг, якія змящчаюць прадстаўленыя на конкурс творы, у публічных бібліятэках (прадстаўляе Міністэрства культуры);
паказы спектакляў, пастаўленых па творы драматургіі, які прадстаўлены на конкурс (прадстаўляе Міністэрства культуры);
колькасць пісьмовых водгукаў чытачоў (прадстаўляе аўтар);
пераклады твора на іншыя мовы свету (прадстаўляе аўтар).

11. Конкурс праводзіцца па намінацыях з прысуджэннем дыпломаў, прызоў – сімвалаў конкурсу, а таксама грашовых прэмій у наступных памерах:
 “Лепшы твор (зборнік твораў) паэзіі” – 30 базавых велічынь;
“Лепшы твор прозы” – 30 базавых велічынь;
“Лепшы твор драматургіі” – 30 базавых велічынь;
“Лепшы твор публіцыстыкі” – 30 базавых велічынь;
“Лепшы дэбют” (першая публікацыя ці выданне аўтара ў жанрах паэзіі, прозы, публіцыстыкі, першая пастаноўка п’есы аўтара) – 15 базавых велічынь;
“Лепшы твор для дзяцей і юнацтва” – 30 базавых велічынь;
“Лепшы твор літаратурнай крытыкі і літаратуразнаўства” – 30 базавых велічынь.

12. Адзін аўтар можа прымаць удзел не больш чым у адной намінацыі і з адным творам. У намінацыі “Лепшы твор (зборнік твораў) паэзіі” дапускаецца ўдзел зборніка твораў аднаго аўтара. Удзел у конкурсе твораў аўтараў, якія памёрлі на момант падачы заяўкі (акрамя асоб, што ўваходзілі ў склад аўтарскага калектыву па падрыхтоўцы твора), не дапускаецца. 

13. У  выпадку,  калі  пераможцам  з’яўляецца  аўтарскі   калектыў, яму ўручаецца адзін дыплом і прыз – сімвал конкурсу, а грашовая прэмія дзеліцца ў роўных долях паміж усімі членамі аўтарскага калектыву.  

14. Заяўкі на ўдзел у конкурсе прымаюцца Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусьда да 1 ліпеня года¸ у якім праводіцца конкурс, ад фізічных асоб – аўтараў твораў, або іх афіцыйных прадстаўнікоў, а таксама ад творчых саюзаў, выдавецкіх арганізыцый, рэдакцый СМІ, арганізацый культуры, устаноў адукацыі і навуковых арганізацый, якія ажыццяўляюць дзейнасць у галіне мастацкай літаратуры і літаратуразнаўства.

15. Да заяўкі дадаюцца наступныя дакументы:
ліст-хадайніцтва аб вылучэнні на ўдзел у конкурсе;
інфармацыя аб аўтары і творы, які прадстаўлены на конкурс;
два экземпляры прадстаўленых на конкурс друкаванага выдання, або СМІ з публікацыяй твора, або твораў на электронных носьбітах, або скрыншота старонкі інтэрнет-сайта, які змяшчае публікацыю твора, або дыскаў з відэазапісам спектакля па творах драматургіі.

16. Паступіўшыя заяўкі перадаюцца Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь ў экспертную камісію.
Заяўкі, якія прадстаўлены з нарушэннем патрабаванняў, устаноўленых пунктам 15 дадзенай Інструкцыі, да разгляду не прымаюцца.

17. Конкурс складаецца з двух этапаў: першага (папярэдняга адбору) і другога (фінальнага). 

18. На першым этапе экспертная камісія разглядае прадстаўленыя на конкурс творы з улікам іх адпаведнасці крытэрыям, указаным у часцы другой пункта 10 дадзенай Інструкцыі, ажыццяўляе фарміраванне пераліку твораў, якія вылучаны для ўдзелу ў другім (фінальным) этапе конкурсу (далей – шорт-ліст), і перадае яго ў журы конкурсу. 
Шорт-ліст, акрамя пераліку твораў, уключае ў сябе бібліяграфічнае апісанне выдання (публікацыі) твора ці іншыя звесткі, патрэбныя для его ідэнтыфікацыі (звесткі аб аб’ёмах продажу выдання твора ў кнігагандлёвых арганізацыях, аб запатрабаванасці кніг, якія змяшчаюць творы, у публічных бібліятэках, колькасці паказаў спектакляў). 
Пасяджэнне экспертнай камісіі лічыцца правамоцным, калі на ім прысутнічае не менш за дзве трэці членаў камісіі. Рашэнні экспертнай камісіі прымаюцца адкрытым галасаваннем простай большасцю галасоў членаў камісіі, якія прысутнічалі на пасяджэнні. У спрэчных выпадках рашаючым з’яўляецца голас старшыні экспертнай камісіі.
Пры  неабходнасці  экспертная  камісія  мае  права  запатрабаваць у юрыдычных і фізічных асоб, якія ажыццявілі вылучэнне аўтараў і іх твораў на суісканне прэміі, дадатковыя звесткі аб гэтых аўтарах і іх творах, неабходныя для прыняцця абгрунтаванага рашэння наконт уключэння ў пералік твораў, што вылучаны для ўдзелу ў другім (фінальным) этапе конкурсу.

19. Другім этапам конкурсу з’яўляецца разгляд журы твораў, адабраных экспертнай камісіяй на першым этапе. Па выніках яго правядзення вызначаюцца пераможцы конкурсу. 
Азнакамленне журы з адборачнымі творамі ажыццяўляецца ў перыяд з 1 да 15 жніўня года, у якім праводзіцца конкурс.
Паседжанне журы, на якім вызначаюцца пераможцы конкурсу, праводзіцца ў перыяд з 15 да 20 жніўня года, у якім праводзіцца конкурс. Паседжанне з’яўляецца правамоцным, калі на ім прысутнічае не менш за дзве трэці членаў журы.
Пераможцы па намінацыях вызначаюцца шляхам галасавання (па рашэнні журы – адкрытым ці тайным) простай большасцю галасоў членаў журы, якія прысутнічалі на паседжанні. У выпадку, калі два ці больш творы набіраюць аднолькавую колькасць галасоў, пераможцам прызнаецца той твор, за які аддаў голас старшыня журы.
Рашэнне журы з’яўляецца канчатковым і не падлягае перагляду. 

20. Падвядзенне вынікаў галасавання ажыццяўляе падліковая камісія. Па выніках работы падліковая камісія складае пратакол, які падпісваюць старшыня і ўсе члены падліковай камісіі.
Інфармацыя аб выніках галасавання не падлягае агучванню да правядзення цырымоніі ўзнагароджвання пераможцаў конкурсу.

21. Узнагароджванне пераможцаў конкурсу праводзіцца ва ўрачыстай абстаноўцы, як правіла, на першым тыдні верасня ў час адкрыцця Дня беларускага пісьменства.
На цырымоніі ўзнагароджвання павінны прысутнічаць усе аўтары, чые творы ўвайшлі ў пералік твораў, якія вылучаны для ўдзелу ў другім (фінальным) этапе конкурсу. 

22. Выдаткі, звязаныя з вырабам дыпломаў і прызоў – сімвалаў конкурсу, выплатай грашовых прэмій, а таксама падрыхтоўкай і правядзеннем цырымоніі ўзнагароджвання, ажыццяўляюцца за кошт сродкаў рэспубліканскага і мясцовага бюджэтаў, прадугледжаных дзяржаўным органам – заснавальнікам конкурсу на правядзенне цэнтралізаваных мерапрыемстваў, іншых крыніц, не забароненых заканадаўствам.
Выдаткі, звязаныя з удзелам членаў экспертнай камісіі, журы конкурсу, ў рабоце гэтай камісіі і журы, аўтараў, вылучаных юрыдычнымі і фізічнымі асобамі для ўдзелу ў конкурсе, – у цырымоніі ўзнагароджвання пераможцаў конкурсу (уключаючы праезд, харчаванне і пражыванне), аплочваюцца за кошт сродкаў арганізацый, у якіх працуюць ці вучацца названыя асобы (у тым ліку грамадскіх аб’яднанняў, членамі якіх яны з’яўляюцца), а таксама іншых крыніц, не забароненых заканадаўствам.
Белорусский Международный медиафорум
Белорусский Международный медиафорум
Крупнейший и уникальный в своем роде проект на пространстве СНГ, ближнего и дальнего зарубежья. За годы существования он стал знаковой дискуссионной площадкой для обсуждения наиболее серьезных проблем, стоящих перед современным обществом.
2016 - Год культуры Беларуси