Рус/Бел
пр-т Победителей, 11, 220004, г. Минск
Приемная: +375(17)203-92-31
Управление контроля и делопроизводства: +375(17)306-32-90
Факс: +375(17)203-34-35
Главная Мероприятия День белорусской письменности

День белорусской письменности

Форма заявы

У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 сакавіка 1998 г. № 157 "Аб дзяржаўных святах, святочных днях і памятных датах у Рэспубліцы Беларусь" Дзень беларускага пісьменства штогод адзначаецца ў нашай краіне ў першую нядзелю верасня.


Традыцыйна свята праводзіцца ў гарадах – цэнтрах асветы, культуры і кнігадрукавання, месцах з багатай гістарычнай спадчынай, з якімі непарыўна звязаны жыццё і дзейнасць славутых дзеячаў Беларусі розных часоў.

Дзень беларускага пісьменства праходзіў у наступных гарадах Беларусі:

  • 1994 – Полацк
  • 1995 – Тураў
  • 1996 – Навагрудак
  • 1997 – Нясвіж
  • 1998 – Орша
  • 1999 – Пінск
  • 2000 – Заслаў'е
  • 2001 – Мсціслаў
  • 2002 – Мір
  • 2003 – Полацк
  • 2004 – Тураў
  • 2005 – Камянец
  • 2006 – Паставы
  • 2007 – Шклоў
  • 2008 – Барысаў
  • 2009 – Смаргонь
  • 2010 – Хойнікі
  • 2011 – Ганцавічы
  • 2012 – Глыбокае
  • 2013 – Быхаў
  • 2014 – Заслаўе
  • 2015 – Шчучын
  • 2016 – Рагачоў 
  • 2017 – Полоцк

Штогадова ў святочных мерапрыемствах Дня беларускага пісьменства прымаюць удзел вышэйшыя афіцыйныя асобы Рэспублікі Беларусь, кіраўнікі міністэрстваў, дзеячы літаратуры, культуры, навукі, мастацтва, журналісты, прадстаўнікі пасольстваў, акрэдытаваных у Рэспубліцы Беларусь, замежныя дэлегацыі.

За час свайго існавання Дзень беларускага пісьменства стаў па-сапраўднаму нацыянальным святам, значнай падзеяй культурнага жыцця краіны. Святочныя мерапрыемствы праходзяць не толькі ў горадзе-сталіцы, але і па ўсёй рэспубліке. Гэта – тэматычныя ўрокі, лекцыі, семінары, творчыя сустрэчы з вучонымі, пісьменнікамі, дзеячамі культуры, педагогамі.

У ліку важнейшых мерапрыемстваў Дня беларускага пісьменства – урачыстая цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў Рэспубліканскага конкурсу на лепшы твор у галіне паэзіі, прозы, драматургіі, заснавальнікамі якога з'яўляюцца грамадскае аб'яднанне "Саюз пісьменнікаў Беларусі", Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, іншыя зацікаўленыя.

У рамках Дня беларускага пісьменства Міністэрствам інфармацыі праводзіцца Фестываль кнігі і прэсы, на якім работаюць кніжныя выставачныя павільоны, тэматычныя кніжныя пляцоўкі, экспазіцыі рэспубліканскіх і рэгіянальных друкаваных СМІ, тарговыя павільоны і палаткі. У час правядзення Фестывалю госці свята сустракаюцца з беларускімі літаратарамі, супрацоўнікамі выдавецтваў і рэдакцый друкаваных СМІ, праводзяцца прэзентацыі кніг і выдавецтваў, перыядычных выданняў, арганізуюцца выступленні мастацкіх калектываў і беларускіх выканаўцаў.

Састаўной часткай Дня беларускага пісьменства традыцыйна з'яўляецца рэспубліканская навукова-асветніцкая экспедыцыя "Дарога да Святыняў" з Благадатным Агнём ад Гроба Гасподняга, у якой прымаюць удзел прадстаўнікі творчай і навуковай інтэлігенцыі, духавенства. Па благаслаўленню Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага, Патрыяршага Экзарха ўсея Беларусі Філарета экспедыцыя праходзіць па гарадах і вёсках некалькіх рэгіёнаў краіны і завяршае свой шлях у сталіцы правядзення свята.

Таксама напярэдадні Дня беларускага пісьменства штогод праводзіцца "круглы стол" з удзелам замежных паэтаў і пісьменнікаў, аганізатарамі якога з'яўляюцца РВУ "Літаратура і Мастацтва", Выдавецтва "Беларуская Энцыклапедыя імя П.Броўкі" і Міністэрства інфармацыі.

Традыцыйна Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі праводзіцца навукова-практычная канферэнцыя, у якой прымаюць удзел супрацоўнікі Інстытута мовазнаўства імя Я.Коласа НАН Беларусі, Інстытута літаратуры імя Я.Купалы НАН Беларусі, Інстытута гісторыі НАН Беларусі, Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К.Крапівы НАН Беларусі, іншых навуковых устаноў нашай краіны.

Праграма свята
Открытый конкурс на разработку талисмана Евроигр-2019
Объявлен открытый республиканский конкурс на разработку талисмана II Европейских игр в Минске. Принять участие в конкурсе может любой желающий.
Рэспубліканскі творчы конкурс юных чытальнікаў "Жывая класіка"
Заснавальнікамі конкурсу з’яўляюцца Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, ГА "Саюз пісьменнікаў Беларусі", ЗАТ "Сталічнае тэлебачанне".
500 гадоў беларускаму кнігадрукаванню
Рэспубліканскі арганізацыйны камітэт па падрыхтоўцы і правядзенні святкавання 500-годдзя беларускага кнігадрукавання ўзначалілі Міністр інфармацыі Лілія Ананіч і Міністр культуры Барыс Святлоў.
2017 - Год науки