Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь
Галоўная / Навiны

1 кастрычніка завяршаецца прыём матэрыялаў на конкурс "Моцная сям'я - Моцная дзяржава"

26.09.2018
Прагляды: 1800
1 кастрычніка завяршаецца прыём матэрыялаў на Рэспубліканскі творчы конкурс "Моцная сям'я - Моцная дзяржава".

Асноўнымі мэтамі конкурсу з'яўляюцца: умацаванне прэстыжу інстытута сям'і ў грамадстве, як асновы дабрабыту грамадства і дзяржавы; прапаганда сямейных каштоўнасцяў і традыцый; павышэнне эфектыўнасці інфармацыйнага забеспячэння рэалізацыі дзяржаўнай дэмаграфічнай палітыкі.

Конкурс праводзіцца штогод.

Арганізатарамі конкурсу з'яўляюцца Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь (далей – Міністэрства інфармацыі) і грамадскае аб'яднанне «Беларускі саюз жанчын».

Матэрыялы на конкурс афармляюцца ў адпаведнасці з Інструкцыяй аб яго правядзенні і накіроўваюцца ў Міністэрства інфармацыі па адрасе:220004, г. Мінск, праспект Пераможцаў, 11, з паметкай "на конкурс" не пазней за 1 кастрычніка.