Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь
Галоўная / Навiны

15 верасня ў Гродна пры падтрымцы Мінінфарма пройдзе фестываль кнігі "Кніжныя скарбы Беларусі "

25.08.2018
Прагляды: 2505
15 верасня ў Гродна пры падтрымцы Міністэрства інфармацыі ў другі раз пройдзе фестываль кнігі "Кніжныя скарбы Беларусі ".

Свае навінкі на фестывалі прадставяць дваццаць выдавецтваў і друкарняў нашай краіны.

Акрамя выставы кніг жыхары і госці горада змогуць пазнаёміцца з творчасцю пісьменнікаў і паэтаў гродзеншчыны, паглядзець літаратурна-музычную праграму, прысвечаную 890-годдзю г. Гродна , а для самых маленькіх аматараў кніг будзе працаваць дзіцячая пляцоўка.

У рамках фестывалю Саюз пісьменнікаў Беларусі правядзе сустрэчы з прыхільнікамі паэзіі.

Арганізатары фестывалю Гродзенскі аблвыканкам, "Гроднааблсаюздрук, Гродзенская абласная навуковая бібліятэка ім. Е. Карскага.