Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь
Галоўная / Навiны

700-ы нумар “Краязнаўчай газеты”

30.07.2018
Прагляды: 572

Міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч накіраваў віншаванні ў адрас калектыву рэдакцыі “Краязнаўчай газеты” ў сувязі з выхадам у свет 700-га нумара выдання.

“Заснаваная яшчэ ў красавіку 2003 года, “Краязнаўчая газета” стала своеасаблівым летапісам гісторыі і краязнаўства нашай краіны, шматграннага жыцця народа, захавальнікам лепшых нацыянальных традыцый, мовы, культуры, духоўных каштоўнасцей беларусаў”, – гаворыцца ў віншаванні.

Міністр выказаў упэўненасць, што калектыў рэдакцыі і надалей захавае вернасць свайму прафесійнаму і грамадзянскаму абавязку і пажадаў супрацоўнікам выдання шчырай удзячнасці чытачоў, шчасця, здароўя і дабрабыту, новых творчых здзяйсненняў, плёну ў працы на карысць роднай Беларусі.