Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь
Галоўная / Навiны

Аб пасяджэнні грамадска-кансультатыўнага савета

04.09.2018
Прагляды: 1646

4 верасеня 2018 года ў Міністэрстве інфармацыі адбылося пасяджэнне грамадска-кансультатыўнага (экспертнага) савета па развіцці прадпрымальніцтва, на якім абмяркоўваліся праекты пастаноў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь “Аб пытаннях распаўсюджвання на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь прадукцыі замежнага сродку масавай інфармацыі і ўнясенні змяненняў ў некаторыя пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь” і “Аб зацвярджэнні Палажэння аб парадку папярэдняй ідэнтыфікацыі карыстальнікаў інтэрнэт-рэсурсу”.

Гэтыя праекты накіраваны на рэалізацыю палажэнняў Закона Рэспублікі Беларусь ад 17 ліпеня 2018 года “Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь”.

Праекты аднагалосна былі адобраны ўсімі прысутнымі на паседжанні членамі савета з прапановай унясення ў іх нязначных рэдакцыйна-тэхнічных правак.