Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь
Галоўная / Навiны

Адбылося пасяджэнне журы Рэспубліканскага конкурсу “Нацыянальная літаратурная прэмія”

25.07.2019
Прагляды: 1558

25 ліпеня ў Міністэрстве інфармацыі адбылося пасяджэнне журы Рэспубліканскага  конкурсу “Нацыянальная літаратурная прэмія”.

З прадстаўленых на конкурс 74 работ кампетэнтнае журы выбірала пераможцаў у сямі намінацыях:

“Лепшы твор (зборнік твораў) паэзіі”;

“Лепшы твор прозы”;

“Лепшы твор драматургіі”;

“Лепшы твор публіцыстыкі”;

“Лепшы твор літаратурнай крытыкі і літаратуразнаўства”;

“Лепшы твор для дзяцей і юнацтва”;

“Лепшы дэбют”.

Па выніках галасавання пераможцы вызначаны толькі ў шасці намінацыях. У намінацыі “Лепшы твор драматургіі” журы аднагалосна вырашыла прэмію не прысуджаць.

Урачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў Нацыянальнай літаратурнай прэміі адбудзецца падчас правядзення Дня беларускага пісьменства ў горадзе Слоніме 1 верасня.