Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь
Галоўная / Навiны

Акцыя “Падары дзецям кнігу” працягваецца!

18.06.2020
Прагляды: 345

18 чэрвеня 2020 года ў рамках акцыі “Падары дзецям кнігу” супрацоўнікі выдавецтва “Мастацкая літаратура” наведалі мінскую гімназію №5. 

Перад групай гімназістаў, якія сёлета скончылі першы клас і цяпер займаюцца ў школьным летніку, выступіў галоўны рэдактар выдавецтва Віктар Шніп. 

Расказаўшы пра выданні “Мастацкай літаратуры”, адрасаваныя юным чытачам, ён асаблівую ўвагу ўдзяліў кнізе Яўгеніі Фраловай і Алены Кармадонавай “Фінансавыя казкі для дзяцей”, перакладзеную з рускай мовы Алесем Карлюкевічам. 

Раней гэтая незвычайная кніга, якая вучыць маленькіх чытачоў фінансавым асновам, неабходным ім у жыцці, выходзіла ў Расіі і ў Арменіі. Сёння яна стала падарункам гімназістам ад саміх аўтараў фінансавых казак.  

Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах выдавецтва “Мастацкая літаратура”