Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь
Галоўная / Навiны

Аляксандр Карлюкевіч павіншаваў калектыў рэдакцыі часопіса ”Алеся“ з 95-годдзем з дня выхаду першага нумара часопіса

26.11.2019
Прагляды: 449

Міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Карлюкевіч павіншаваў калектыў рэдакцыі часопіса ”Алеся“ з 95-годдзем з дня выхаду першага нумара часопіса.

“Выданне стала сапраўдным летапісцам гісторыі жаночага руху ў Беларусі, а таксама жыцця беларускіх жанчын. Нягледзячы на змену гістарычнай эпохі, часопіс застаўся верным сваёй традыцыі – нязменна захоўваць светлы вобраз беларускай жанчыны”, – гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Карлюкевіч адзначыў, што сёння ”Алеся“ робіць важкі ўклад у папулярызацыю ў грамадстве ролі жанчыны, распавядаючы сваім чытачам аб сямейных каштоўнасцях, раўнапраўі, сацыяльнай падтрымцы і дасягненнях жанчын, зацвярджае ў сэрцы кожнага чытача гуманістычныя ідэалы.

Міністр пажадаў калектыву рэдакцыі творчага натхнення, новых прафесійных здзяйсненняў і шчырай удзячнасці чытачоў.