Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь
Галоўная / Навiны

Аляксандр Лукашэнка 1 сакавіка сустрэнецца з прадстаўнікамі грамадскасці і СМІ

28.02.2019
Прагляды: 246

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 1 сакавіка сустрэнецца з прадстаўнікамі грамадскасці і экспертнай супольнасці, беларускіх і замежных СМІ.

"Вялікая размова з Прэзідэнтам" пройдзе ў Адміністрацыйным комплексе на праспекце Пераможцаў, 14. Плануецца, што колькасць удзельнікаў мерапрыемства складзе больш за 200 чалавек. У іх ліку не толькі журналісты, але і прадстаўнікі розных сфер - палітолагі, эканамісты, работнікі рэальнага сектара эканомікі, грамадскія аб'яднанні і канфесіі.

Падобны адкрыты дыялог кіраўніка дзяржавы з грамадскасцю ўпершыню прайшоў у лютым 2017 года і меў вялікі грамадскі рэзананс. Тады сустрэча працягвалася больш за 7 гадзін, і ў тым ліку прагучалі адказы па тэматыцы многіх пытанняў, дасланых нашымі чытачамі.

БЕЛТА зноў прапануе задаць пытанне Прэзідэнту. Раскажыце пра хвалюючыя вас тэмы, а самы цікавы і важны з дасланых пытанняў пастараюцца агучыць на маючай адбыцца сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам.

Накіраваць сваё пытанне можна кругласутачна праз анлайн-сэрвіс альбо на электронную пошту vopros@belta.by 27-28 лютага.