Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь
Галоўная / Навiны

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў старэйшага выдавецтва "Беларусь" са 100-годдзем

18.01.2021
Прагляды: 1010

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў выдавецтва "Беларусь" са 100-гадовым юбілеем прадпрыемства. 

"Яго гісторыя непарыўна звязана з лёсам нашай краіны, станаўленнем беларускай дзяржаўнасці, працоўнымі і ратнымі подзвігамі народа, развіццём нацыянальнай культуры і кнігадрукавання", - гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што сёння калектыў выдавецтва з гонарам выконвае важную місію - стварае летапіс незалежнай Беларусі, нясе людзям святло высокай духоўнасці, далучае іх да багатай гісторыка-культурнай спадчыны, вучыць любіць і шанаваць Радзіму.

"Перакананы, вашы далейшыя творчыя здзяйсненні стануць яскравым прыкладам плённай працы на карысць шчаслівай будучыні нашай любімай Айчыны", - падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы.

Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах БЕЛТА.