Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь
Галоўная / Навiны

«Аршанская газета» адкрывае новы праект у Instagramm

13.10.2018
Прагляды: 1925
Інтэрактыўнае ўзаемадзеянне са сваімі чытачамі – адна з асноўных задач сучасных СМІ.

Для падтрымання кантакту са сваёй аўдыторыяй беларускія рэгіянальныя выданні актыўна выкарыстоўваюць сацыяльныя сеткі.

Так Аршанская раённая газета у Год малой радзімы пачала новы праект у Інстаграм - #старая_орша. Рэдакцыя газеты размяшчае ў сваім акаўнце "Навіны Оршы" (@orshanka.by) архіўныя фатаграфіі і прапануе падпісчыкам вырашыць загадку, дапамагчы рэдакцыі вызначыць якое месца сучаснай Оршы намалявана на старой фатаграфіі.

Праект карыстаецца папулярнасцю. Карыстальнікі Инстаграмм актыўна дзеляцца сваімі здагадкамі ў каментарах, вывучаюць разам з рэдакцыяй газеты гісторыю роднага краю.