Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь
Галоўная / Навiны

Беларусь – Кітай. Пасяджэнне каардынацыйнай групы

07.09.2018
Прагляды: 2021
7 верасня 2018 года адбылося чарговае пасяджэнне Каардынацыйнай групы па рэалізацыі Праекта перакладу і публікацыі класічных літаратурных твораў Кітая і Беларусі пад старшынствам намесніка Міністра інфармацыі Ігара Бузоўскага з удзелам кіраўнікоў РВУ "Выдавецкі дом "Звязда", ІРУП "Мастацкая літаратура", прадстаўнікоў ААТ "Белкніга", УП "Выдавецтва "Беларуская энцыклапедыя ім.П.Броўкі", "Рэдакцыя часопіса "Вясёлка".

У ходзе пасяджэння разгледжаны пытанні ходу рэалізацыі Праекта перакладу і публікацыі класічных літаратурных твораў Беларусі і Кітая, у тым ліку з улікам дамоўленасцей, дасягнутых па выніках удзелу беларускага боку ў мерапрыемствах XXV Пекінскай міжнароднай кніжнай выставы.

Таксама закрануты пытанні рэалізацыі сумеснага беларуска-кітайскага праекта "Паліцы кітайскіх кніг".