Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь
Галоўная / Навiны

Беларуская дэлегацыя на Міжнароднай кніжнай выстаўцы: сустрэча з туркменскім пісьменнікам

05.11.2019
Прагляды: 337

Працягваецца работа беларускай дэлегацыі на Міжнароднай кніжнай выстаўцы ў Туркменістане. Пры падрыхтоўцы прэзентацыі стэнда «Кнігі Рэспублікі Беларусь» адбылася сустрэча з вядомым туркменскім празаікам і паэтам Агагельды Аланазаравым.

Літаратар гасцяваў у Беларусі, быў удзельнікам Міжнароднага сімпозіума літаратараў «Пісьменнік і час», які ўжо стаў выразнай мінскай пляцоўкай для яднання мастакоў слова з розных краін свету. Варта заўважыць, што ў розныя часіны ў Беларусі былі выдадзены тры кнігі Агагельды Аланазарава, адрасаваныя юнаму чытачу. Сярод перакладчыкаў твораў туркменскага паэта на беларускую мову – лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Раіса Баравікова, паэт Віктар Гардзей.

У час размовы ў пярэдадзень выстаўкі туркменскі пісьменнік і яго беларускія калегі паэт Алесь Бадак і перакладчык Аляксей Чарота абмеркавалі новыя фарматы супрацоўніцтва ў галіне развіцця беларуска-туркменскіх літаратурных сувязяў.

Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах sozvuchie.by.