Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь
Галоўная / Навiны

Беларускія кніжныя графікі зоймуцца распрацоўкай ілюстрацый да кнігі ўзбекскіх народных казак

21.12.2021
Прагляды: 214
У Выдавецкім доме «Звязда» адбылася рабочая сустрэча кіраўніцтва з дэканам сусмеснага беларуска-узбекскага факультэта інавацыйнай педагогікі Ташкенцкага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Нізамі Амілханам Ісмаілавым. Размова ішла пра выданне кнігі ўзбекскіх народных казак на беларускай і ўзбекскай мовах. Мяркуецца, што ўдзел у гэтым творчым праекце прымуць айчынныя кніжныя графікі. 

Адзін з кіраўнікоў у галіне рэалізацыі сумесных беларуска-узбекскіх адукацыйных праектаў наведаў Мінск з мэтай пашырэння гуманітарных стасункаў паміж краінамі. Раней спадар Амілхан Ісмаілаў у размове з дырэктарам — галоўным рэдактарам Выдавецкага дома «Звязда» Алесем Карлюкевічам адзначыў медыйную, кнігавыдавецкую вагу ў наладжванні такіх стасункаў. Расказаў пра тое, што ў Ташкенцкім педагагічным універсітэце навучаюцца студэнты, якія займаюцца і на факультатыве беларускай мовы. У апошні час менавіта іх намаганняміі былі арганізаваны вечарыны, прысвечаныя творчасці народных паэтаў Беларусі Якуба Коласа і Максіма Танка. Прайшла ва ўніверсітэце і імпрэза пра жыццё і творчасць берасцейскай паэтэсы Ніны Мацяш. Чацвёрты год запар будучыя ўзбекскія педагогі ўдзельнічаюць у «Зорным паходзе» студэнтаў Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка. 

Размова ў «Звяздзе» ішла пра выданне кнігі ўзбекскіх народных казак на беларускай і ўзбекскай мовах. Мяркуецца, што ўдзел у гэтым творчым праекце прымуць беларускія кніжныя графікі. Спадару Амілхану Ісмаілаву была перададзена бібліятэчка кніг Выдавецкага дома «Звязда». Сярод выданняў — і том з серыі «Сугучча сэрцаў: Беларусь — Узбекістан», дзе на рускай мове прадстаўлены творы сучасных беларускіх і ўзбекскіх пісьменнікаў. 

Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах Выдавецкага дома «Звязда».