Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь
Галоўная / Навiны

Беларускія пісьменнікі прыйдуць да школьнікаў

17.08.2022
Прагляды: 11
Старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Алесь Карлюкевіч сустрэўся з намеснікам міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь Аляксандрам Кадлубаем.

Размова ішла пра арганізацыю пісьменніцкіх сустрэч ва ўстановах адукацыі, найперш — у агульнадукацыйных школах. Аляксандр Карлюкевіч папрасіў Саюз пісьменнікаў Беларусі і болей шырока інфармаваць школы краіны пра сучасную літаратуру, пра тыя творчыя здабыткі літаратараў, якімі характарызуецца апошні час. Дамоўлена, што будзе падрыхтавана спецыяльнае інфармацыйнае выданне з гэтай мэтай, у якім будуць змешчаны звесткі пра навінкі кнігавыдання, падрабязныя анатацыі на творы сучасных беларускіх аўтараў.  

На сустрэчы адзначалася, што пашырэння патрабуюць і пытаннні развіцця літаратурна-мастацкай крытыкі, звароту да разгляду твораў сучаснай літаратуры дасведчанымі літаратуразнаўцамі, акадэмічнымі і ўніверсітэцкімі вучонымі.

Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах Выдавецкага дома «Звязда».